Вопрос задан 22.10.2026 в 19:44. Предмет Литература. Спрашивает Гапонова Нина.

Пытанні па змесце твора В. Дуніна-Марцінкевіча «Пінская шляхта»

Варыянт 2

1. Колькі год Куторгу?

2. Чаму Куторга лічыць Марысю выгаднай партыяй для сябе?

3. За што Цюхай Ліпскі падаў на Пратасавіцкага ў суд?

4. У чым спрэчка бацькоў перашкаджае Марысі і Грышку?

5. Якую дапамогу гатовы аказаць Ціхону Пратасавіцкаму Куторга?

6. Тут, брат, нам харошае жніво!.. Што называе жнівом Кручкоў і чаму яно будзе харошым?

7. Якое судовае рашэнне Кручкова прыняў як найвялікшую ганьбу Пратасавіцкі?

8. На якіх этапах судовага разбіральніцтва Кручкоў збірае грошы?

9. Чаму, ад'язджаючы з ваколіцы, О. Кручкоў упэўнены, што вернецца сюды зноў?

10. «Мы — адвеку пінская шляхта, і ты шляхціц. Не глумі ж, не пэцкай у балоце шляхецкай братняе крыві!» Чые гэта словы і да каго яны звернуты?

Перейти к ответам

Ответы на вопрос

Отвечает Васильева Мария.

  • Куторга дажывае шосты дзясятак гадоў.
  • Марыся мае добры пасаг: яна адзіная дачка ў заможных бацькоў.
  • Цюхай-Ліпскі падаў у суд на Пратасавіцкага за тое, што той яго пабіў.
  • Бацькі Марысі і Грышкі сварацца, таму не хочуць даць згоду на іх шлюб.
  • Куторга гатовы ілжыва сведчыць, што Ліпскі біў Пратасавіцкага, а Ціхон толькі бараніўся.
  • «Жнівом» Кручкоў называе хабар і падарункі ад шляхты. Яно будзе «харошым», бо ён спадзяецца сабраць шмат грошай і прысмакаў.
  • Найвялікшай ганьбай Пратасавіцкі лічыў пакаранне дваццаццю пяццю лозамі на голай зямлі, без дывана.
  • Кручкоў бярэ грошы перад судом як пошліны, пасля абвяшчэння дэкрэта і падчас заключэння міравой паміж бацькамі.
  • Кручкоў упэўнены, што вернецца, бо наўмысна распальвае новую сварку паміж Альпенскім і Статкевічам; яны, верагодна, зноў пададуць у суд.
  • Гэта словы Грышкі Ліпскага, звернутыя да Кручкова.
  • Похожие вопросы

    Топ вопросов за вчера в категории Литература

    Последние заданные вопросы в категории Литература

    Задать вопрос