Вопрос задан 11.06.2026 в 21:02.
Предмет Другие предметы.
Спрашивает Позолотчиков Артём.
Найдите в тексте эпитеты, которые обозначают цвет, и метафоры.
Былі пагодныя дні. З сонцам ад ранку да вечара, з сінім небам. Днём яшчэ было цёпла, а пад вечар, калі чырвонае сонца сцякала за лес, апусцелая, няласкавая зямля стыла на холадзе. Пад поўнач бяліў яе іней, у ледзяныя звонкія раніцы і трава каля платоў і на выганах, і палі з загонамі яшчэ не скопанай бульбы, і панурыя, учарнелыя стрэхі — усё было па-зімоваму белае. Калі ўздымалася над чэзлым балотным алешнікам сонца, светлае, прамяністае, ад інею аставаліся толькі цемнаватыя плямы вільгаці. Неўзабаве знікалі і яны. Іней трымаўся яшчэ ў цені дрэваў і хат, трымаўся ўпарта, пакуль сонечная цеплыня не дабіралася і сюды.
Неба гэтымі днямі сінела чыстае і глыбокае. Яно не было цяпер такое яркае, як раней, часта атульвала яго белаватая, нібы малочная, смуга, і яно здавалася бляклым, быццам выгаралым за ліпеньскую і жнівеньскую спёку. Сонца таксама было іншае. Аддаўшы амаль увесь свой пыл лету, яно берагло рэшткі цяпла, грэла мала, але на дзіва лагодна і пяшчотна. Гэтай лагоднасцю і пяшчотай было напоўнена ўсё ў прыродзе, усе дні.
У лагодным сонечным святле гарэлі сумным адвечным полымем ліпы і бярозы каля хат, дрэвы ў недалёкім лесе. Як сівізна ад былога, ад перажытага, бялела ўсюды павуціна. Яна вісела ў паветры, абчэплівала павялы і пасохлы бульбоўнік, калы і жэрдкі вакол агародаў, пажоўклыя кусты. Усё агартаў спакойны, стары, як свет, смутак развітання з цяплом, з летам, на бліжэння слаты, халадоў.
Ответы на вопрос
Отвечает Мамонова Вероника.
Эпитеты, обозначающие цвет: сінім небам, чырвонае сонца, ледзяныя звонкія раніцы, белае, белаватая, нібы малочная, смуга, цемнаватыя плямы, пажоўклыя кусты, учарнелыя стрэхі.
Эпитет — это образное определение, которое помогает ярче представить предмет или явление.
Метафоры: сонца сцякала за лес, зямля стыла, неба сінела, сонца берагло рэшткі цяпла, грэла лагодна і пяшчотна, гарэлі сумным адвечным полымем ліпы і бярозы, смутак развітання з цяплом.
Метафора — это скрытое сравнение: предмету или явлению приписываются свойства другого предмета, чтобы описание стало выразительнее.
Похожие вопросы
Топ вопросов за вчера в категории Другие предметы
Последние заданные вопросы в категории Другие предметы
Предметы
-
Математика
-
Литература
-
Алгебра
-
Русский язык
-
Геометрия
-
Английский язык
-
Химия
-
Физика
-
Биология
-
Другие предметы
-
История
-
Обществознание
-
Окружающий мир
-
География
-
Українська мова
-
Информатика
-
Українська література
-
Қазақ тiлi
-
Экономика
-
Музыка
-
Право
-
Беларуская мова
-
Французский язык
-
Немецкий язык
-
МХК
-
ОБЖ
-
Психология
-
Физкультура и спорт
-
Астрономия
-
Кыргыз тили
-
Оʻzbek tili

